33a504c8     

Кожедуб Александр - Ваўкалакi (На Белорусском Языке)



Алесь Кажадуб
Ваўкалакi
Вяселле iмчала, здавалася, акурат па цалiку, бо снежная бель хавала ад
вачэй уезджаную дарогу на роўным полi. Ды i iмчаць гэтая святочна апранутая
моладзь - з-пад кажушкоў i жупаноў чырванелася вышыўка кашуль, стракацелi
ўваччу вясёлкавых колераў каснiкi, ледзь трымалiся на галовах надта ж зухавата
збiтыя набок магеркi, грывы коней былi старанна заплеценыя i перасыпаныя
чырвона-белымi кветкамi, вiдаць, з анучак, - iмчаць гэтая моладзь магла толькi
таму, што была вяселлем. Дакладней, не вяселлем, а дружынай жанiха, якая
iмчала па маладую, каб адбiць яе, выкупiць, вымалiць, праўдамi i няпраўдамi
забраць i павезцi, ахоўваючы пiльней за самую вялiкую каштоўнасць, у новую
хату, дзе цяпер жыць маладой, гаспадарыць, падтрымлiваць цяпельца шчасця.
Пасярод шнурка конных падскокваў таксама святочна ўпрыгожаны вазок - палазы
спераду загнутыя паўкругам, вазок аздоблены разьбой, размаляваны, у яго
накiдана розных футраў. Адно толькi замест маладых сядзеў у iм дзядзька ў
гадах, i ягоны бурнос, накiнуты на кажух, амаль не варушыўся - дзядзька
пабачыў, пэўна, ужо не адно вяселле i весялiцца пакуль што лiчыў за глупства.
Конi з храпам задзiралi галовы, у чыстым паветры далёка разносiлiся
выкрыкi хлопцаў, стралялi з-пад капытоў камякi снегу. Дружына ляцела.
Аднак за невялiкай завонькаю ўжо блiзка бачыўся цёмна-шызы лес,
насоўваўся, памалу расступалiся выносiстыя сосны, паказваючы нiжэйшае
драбналессе - ялiнкi, бярэзiнкi, ядловец з ляшчынаю, - i тут ужо коннiкi
мусiлi перайсцi на рысь, хоць галасы iх пры гэтым не сцiшылiся, а, наадварот,
памацнелi. Рэха заскакала ў вяршалiнах дрэў, замiтусiлася ў кустоўi,
зашархацела ў цяжкiх, аснежаных галiнах старых соснаў. Здавалася чамусьцi -
рэха напалохала лес, прымусiла яго нават сцяцца, стаiцца. Ды дружыне ўсё адно
было тут вольна i лёгка, як i ў полi. А жанiх i памiж дрэў круцiўся чортам,
кiдаў каня з галавы ў хвост дружыны, трухаў побач з вазком, чапляўся з
жарцiкамi да дзядзькi - ад весялосцi, ад радасцi, што распiрала грудзi, ад
сваiх дваццацi з невялiкiм гадкоў.
- Што, дзядзька Мiкiта, сычом сядзiш? - крычаў малады, Змiтрок. -
Надзьмуўся як мыш на крупы! Спявай, весялiся, як забяром маладую - i брага
будзе, i да брагi, музыкаў учуеш... Гэх, воўча мяса, пакруцiся шчэ! - i цуглi
ўпiлiся ў конскiя губы, ажно выцiснулася пена.
- Ды вось еду, - усё яшчэ сонна, як не дрэмлючы, адказваў дзядзька.
- Не абы ж куды едзеш!..
- Лепш па сена ехаць, чым на вяселле.
- Во сказануў! Хiба маладым не быў? Хiба радасцi... шчасця не бачыў?
- Было шчасця. З жабiны прыгаршчы.
Блiжэйшыя хлопцы, што прыслухоўвалiся да размовы, не хацелi прапусцiць
нiводнага слова, зарагаталi.
- Гэта, мусiць, ты сабе такую жонку ўзяў, - не здаваўся малады, - што
жыццё нямiлае. А з выгляду ж спраўная яна, твая цётка Васiлiса, i не дурная.
- Жанiцеся, панiчы, ды знайце скутку: тры днi вяселля, а цэлы век смутку!
- як нi круцi, а старэйшы перамагаў у жартаўлiвай спрэчцы, нiяк маладому не
ўдавалася збiць яго, трапiць не ў брыво, а ў вока. Ды цi ж дзiўна гэта?
- Эт! - махнуў рукой Змiтрок. - Не тое дабро, што дабро, але тое, што каму
даспадобы. Мне жанiцца даспадобы!
- Правiльна! - нечакана згадзiўся Мiкiта, засмяяўся. - Ажанiся - кепска,
не жанiся - кепска. Старыя казалi, - што два, то не адзiн. Н-но! Паганяй,
малойчыкi, дружына едзе, хто супраць такой устоiць!
Хлопцы загарлалi, засвiсталi, пачалi падварушваць коней.
...Яны здаля пачулi, нават не пачулi - адчулi вяселле i цяпер ця



Назад